1 класс. Максим Ракитский.                                                   Сказка    "Хто самы моцны,спрытны,смелы?"                     (городской конкурс государственного литературного музея Янки Купалы)

ХТО САМЫ МОЦНЫ, СПРЫТНЫ, СМЕЛЫ? 

 

Сустрэліся на палянцы Медзведзяня, Ваỷчаня і Лісяня і пачалі выхваляцца.

– Я самы моцны! – кажа Медзведзяня. – Я магу адной лапай дрэва зламаць!                                                                                                                             Ён падыйшоỷ да вялізнай елкі, абхапіỷ яе лапай і вырваỷ разам з коранем.

– Ну, нічога сабе! – здзівіліся Ваỷчаня і Лісяня. – Сапраỷды асілак!                  Пайшлі яны далей. А за імі маленькі Зайчык на палянку выбег. Ажно бачыць: каля паваленай елкі вавёрачка плача.

– Што здарылася? – спытаỷ яе зайчык.

– Медзведзяня елку зламаỷ,  а там мой домік быỷ. Дзе ж я цяпер жыць буду?

– Не плач! – супакоіỷ яе Зайчык. – Я дапамагу табе новы домік пабудаваць.        Яны ỷзяліся за справу, і хутка новы дом для вавёрачкі быỷ гатовы.

А тым часам Лісічка кажа:

– А я самая спрытная! Вось глядзіце!                                                               Яна заỷважыла, як маленькая Мышка несла да сваёй норкі кавалак сыру, падыйшла і загаласіла:

- Ой, суседачка! Я бачыла, як змяя да тваёй нары паỷзла. Не інакш, як тваіх дзетак хацела з’есці.                                                                                                           Спужалася Мышка, сыр кінула і пабегла. А Лісічка схапіла сыр і задаволена пытаецца ỷ свіх сяброỷ:

– Ну, як? Спрытна я яе абхітрыла?

– Вядома, спрытна! – згадзіліся яны.  

                                                                                  

А між іншым Зайчык ỷбачыỷ Мышку, якая сядзела пад кустом і горка плакала.

– Хто цябе пакрыỷдзіỷ?  Чаго плачаш? – пытаецца Зайчык.

– Лісічка мой сыр з’ела. Чым я цяпер буду сваіх дзетак карміць? – адказала Мышка.

–Не сумуй! – сказаỷ ёй Зайчык. Ён хутка збегаỷ у поле, прынёс некалькі каласкоỷ і паклаỷ перад Мышкай. – Вось, трымай. Хопіць і дзеткам, і табе.                                  А Медзведзяня, Ваỷчаня і Лісяня ідуць далей. Тут Ваỷчаня кажа:

–А я самы смелы! Я нават калючага вожыка не баюся!

Ён падбег да Вожыка, які адпачываỷ побач, і што было сіл штурхануỷ яго так, што Вожык пакаціỷся з прыгорка і плюхнуўся ỷ раку. На яго шцасце, каля ракі Зайчык прабягаỷ.   Ён ỷбачыỷ Вожыка і хуценька падаỷ яму доỷгі дубчык, які знайшоỷ на беразе. Вожык ухапіỷся зы дубчык лапкамі, і Зайчык выцягнуỷ яго на бераг.

- Ты сапраỷдны герой! Самы моцны, самы спрытны і самы смелы! - сказаỷ  Вожык.

– Нішто сабе! Як гэта так! – запярэчылі Медзведзяня, Ваỷчаня і Лісяня. – Ён ỷсяго толькі малы Зайка-баязлівец!

– А я змог елку зламаць! – дадаỷ Медзведзяня.

– А я змагла Мышку абхітрыць! – не супакойвалася Лісічка.

– Але моцны, смелы і спрытны не той, хто можа нешта зламаць або пакрыỷдзіць меньшага. – сказаỷ Вожык. – Моц і смеласць вымяраецца добрымі справамі. Зайка дапамог кожнаму, каму патрэбна была дапамога. Ён нікога не пакінуỷ у бядзе. Ён сапраỷдны сябра! Няхяй Зайка маленькі, але ỷ яго вялікае, добрае сэрца, як у сапраỷднага героя!      


1 класс Творческие достижения